Выставачны праект «Быў. Ёсць. Буду … ». – Могилёвский областной художественный

Выставачны праект «Быў. Ёсць. Буду … ».

Просмотр календаря
26/11/2020 11:00 - 03/12/2020 11:28

Сёння, 26 лістапада беларускаму  пісьменніку, паэту, драматургу і сцэнарысту Уладзіміру Караткевічу споўнілася б 90 гадоў.

Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч з'яўляецца яркай і значнай асобай у айчыннай літаратуры XX стагоддзя. Караткевіч стаў першым беларускім пісьменнікам, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыва. Яго творчасць адрозніваецца глыбока рамантычнай накіраванасцю, высокай мастацкай культурай, патрыятычным пафасам і гуманістычным гучаннем. Пісьменнік істотна узбагаціў беларускую літаратуру ў тэматычных і жанравых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філасофскім зместам. Сучаснікі ведалі Уладзіміра Караткевіча як чалавека невычэрпна светлага настрою, які ўмеў смяяцца  як дзіця,  усёй душой любіў родных людзей  і родную  зямлю.

Да гэтай юбілейнай даты Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.В. Масленікава ўяўляе выставачны праект «Быў. Ёсць. Буду ... ».

Запрашаем Вас у музей.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

WordPress Lessons