Выстава “Янка Купала ў маім сэрцы” – Могилёвский областной художественный

Выстава “Янка Купала ў маім сэрцы”

Просмотр календаря
16/07/2024 22:37 - 04/08/2024 22:37

16 ліпеня 2024 г. у 17:00 Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ў рамках рэспубліканскай акцыі "Бялынічы - культурная сталіца Беларусі 2024" прэзентуе выставу "Янка Купала ў маім сэрцы".

Выстава прымеркавана адразу да некалькіх юбілейных дат, якія вядуць адлік з 1944 года. Найперш гэта 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 80 гадоў таму заснаваны Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, а Вітольд Бялініцкі-Біруля атрымаў званне народнага мастака Беларусі.

У аснове выставы – гравюры юбілейнага альбома эстампаў “Янка Купала” (1971), які распачынаецца кранальнымі словамі мастака: “Янка Купала ў маім сэрцы з самых ранніх дзіцячых гадоў. … Успамінаючы пра Янку Купалу, простага, абаяльнага чалавека і ў той жа час вялікага паэта, загарэўся я жаданнем паказаць яго такім, якім застаўся ён у маёй памяці. Так і нарадзіліся сабраныя тут лісты пра жыццёвы і творчы шлях народнага песняра”.

Запрашаем наведваць выставу з 16 ліпеня па 4 жніўня ў Мастацкім музеі імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі па адрасе: г. Бялынічы, вул. Савецкая, 13А з 10:00 да 18:00.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

WordPress Lessons