Выстава “3 in 1” – Могилёвский областной художественный

Выстава “3 in 1”

Просмотр календаря
09/07/2021 14:17 - 09/08/2021 14:17

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В.Масленікава адкрываецца выставачны праект мастака-манументаліста, старшыні Беларускага саюза мастакоў Глеба Отчыка “3 in 1”.

Глеб Отчык – прадстаўнік новай хвалі беларускіх мастакоў, якія актыўна дапамагаюць у прасоўванні і прапагандзе беларускага выяўленчага мастацтва ў сусветнай прасторы. За яго плячыма – вясомы творчы багаж: прафесійная адукацыя, удзел шматлікіх міжнародных выставах, рэалізацыя ўласных аўтарскіх праектаў.
Мастак працуе ў розных тэхніках і шмат эксперыментуе. Для яго работ характэрна тонкае адчуванне колеру, багацце паўтонаў і фактур, трансфармацыя формаў, кампазіцыйная выразнасць, экспрэсіўнасць.
Работы, прадстаўленыя Глебам Отчыкам на выставе «3 in1», уступаюць у адкрыты дыялог з гледачом, прымушаючы яго думаць, разважаць, адчуваць і перажываць.
У экспазіцыі выставы сабраны работы з трох розных праектаў мастака, якія натуральна пераплятаюцца, узаемадзейнічаюць адзін з адным, ствараюць прастору творчых асацыяцый і свет, напоўнены філасофскімі развагамі пра быццё чалавека.
У серыі “Час туманаў” Глеб Отчык эксперыментуе са складанымі фактурамі і колеравымі эфектамі, які прымушаюць гледача назіраць за нечаканымі аптычнымі зменамі ў наакольным асяроддзі.
Серыя “Рыбаlove” была створана падчас Вялікага (48 дзён) Пасту і распавядае пра важныя для хрысціянства вобразы і сэнсы. Сімвалічнае рашэнне тэмы хрыстовых пактаў і яго любові да чалавецтва праслежваецца ў назве праекта, і ў асобных творах. У работах мастака шмат асацыяцый, гульні, глыбіні і гумару. Рыба і каханне спалучаны невыпадкова, у гэтым ёсць і хрысціянскія традыцыі, і язычніцкія карані, шмат сімволікім, містыкі, літаратуры і сучаснасці. Падводны мір заўжды загадкавы і непрадказальны, шматколерны і таямнічы.
У серыі “Алфавіт” прасочваецца ўзаемасувязь паміж класічным мастацтвам і сучасным прачытаннем культурнай спадчыны. Мастак уключае гледача ў складаную вобразную гульню, прымушае разгадваць зашыфраваныя знакі кожнай з літар алфавіта.

Кароткая біяграфія
Нарадзіўся ў г. Гомелі.
Член ГА “Беларускі саюз мастакоў “ з 2008 года.
З 2017 года абраны першым намеснікам старшыні грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”.
Працуе ў галіне жывапісу і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
Лаўрэат Нацянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва ў 2017 годзе.
Лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2017 года.
Сярод асноўных твораў – мазаічнае пано ў інтэр’еры “Тайна купальскай ночы” на фасадзе будынка цэха № 1 ААТ “Керамін”, роспіс “Казачнае падарожжа” ў Абласной агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце ў
г.п. Ждановічы, дэкаратыўнае пано-рэльеф у інтэр’еры сацыяльнага будынку па вул. Утульнай у г. Мінску, вітраж “Лета”, дэкаратыўны рэльеф “Вандраванне”, роспіс “Песні нябёсаў”, роспіс “Грузінскія матывы”; жывапісныя палотны “Браслаўскія паданні”, “Песня пра зубраў”, “Нечаканая сустрэча”, “Мазурская сялява”, “З глыбіні стагоддзяў”, “Вандраванне чырвонага”, роспіс храма ў гонар святых Касмы і Даміана ў аг. Вішнева Мінскай вобласці, аздабленне аднаго з залаў Палаца Незалежнасці ў Мінску, мастацкае афармленне Пасольства Рэспублікі Беларусь уАзербайджане і Пасольства Казахстана ў Рэспубліцы Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

WordPress Lessons