10 лістапада адкрыццё выставачнага праекта «3/4 стагоддзя» – Могилёвский областной художественный

10 лістапада адкрыццё выставачнага праекта «3/4 стагоддзя»

Просмотр календаря
10/11/2022 16:00 - 10/12/2022 19:00

10 лістапада 2022 года ў 16:00 у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В. Масленікава адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставачнага праекта «3/4 стагоддзя» выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага каледжа імя А. К. Глебава.
3/4 стагоддзя – менавіта столькі часу прайшло з дня заснавання Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава. За гэты час каледж набыў статус адной з вядучых устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі мастацкага профілю краіны. Менавіта тут першыя ўрокі прафесійнага майстэрства атрымалі такія народныя мастакі Беларусі як Міхаіл Савіцкі, Май Данцыг, Віктар Грамыка, Арлен Кашкурэвіч, Леанід Шчамялёў, Георгій Паплаўскі, Іван Міско, Васіль Шаранговіч. Сёння аб гэтых людзях напісаны манаграфіі, а іх творчыя набыцці сталі тэмамі навуковых даследванняў.
На выставе прадстаўлены творчыя работы выпускнікоў каледжа ў такіх відах выяўленчага мастацтва як жывапіс, графіка, скульптура. Мастацкія творы выпускнікоў каледжа адлюстроўваюць шырокі дыяпазон творчых манер і кампазіцыйных схем, а таксама ўвагу да каляровай гамы, тону, прасторавай глыбіні, пластыкі і яскравай вобразнасці. Маючы асабісты стыль кожны выпускнік дэманструе свой талент і ўнікальнасць. Работы мастакоў ілюструюць сувязь часоў, пераемнасць традыцый і ўзнікненне інавацый у беларускім выяўленчым мастацтве.
Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава раз'ехаліся па розных кутках Беларусі і менавіта яны займаюцца узбагачэннем духоўнай нівы і фарміраваннем беларускага культурнага асяроддзя. Выстава «3/4 стагоддзя», прысвечаная 75-годдзю каледжа – выдатны падарунак для тых, каму «Глебаўка» стала родным домам.

Выстава будзе працавать да 10 снежня 2022 года.
Даведкі па тэлефонах: 622425; 711749

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

WordPress Lessons