Выставачны праект «Родны край – крыніца натхнення»

Просмотр календаря
09/07/2021 14:20 - 09/08/2021 14:20
З 9 ліпеня адкрываецца выставачны праект «Родны край – крыніца натхнення».
Мастацтва Магілёўшчыны, шырока прадстаўленае ў фондасховішчах Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.В. Масленікава – гэта значная частка нашай агульнай культурнай спадчыны.
Для магілёўскіх мастакоў, ўлюбёных ў родны край – шчасце быць нашчадкамі Вялікай духоўнай і гісторычнай памяці, культурных традыцый і мець магчымасць несці стваральную місію на карысць свайму народу.
Сучасныя мастакі Магілёўчыны прадстаўляюць рознакаляровую палітру творцаў ад мастакоў, якія былі сведкамі будаўніцва СССР: Карней Аляксееў, Барыс Первунінскіх, Леніна Сівакова, Вера Юркова, і якія да сёняшняга дня плённа працуюць у розных напрамках і жанрах выяўленчага мастацтва, да мастакоў маладога і крэатыўнага пакалення: Аксана Еўдакіменка, Антон Ціханавец, Раман Коршунаў, Леанід Несцярук, Аляксандр Мінькоў і іншыя.
На выставе можна пазнаёміцца з жывапісам, графікай, скульптурай, творамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва розных часоў і накірункаў.

Сардэчна запрашаем наведаць выставу!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

WordPress Lessons